Берасцейцы не забываюцца на калядныя традыцыі: па вуліцах горада вадзілі Казу

08.01.2014 - Новости

Берасцейцы не забываюцца на калядныя традыцыі: па вуліцах горада вадзілі Казу

Ініцыятыўныя брэстаўчане вырашылі напомніць гараджанам пра калядныя традыцыі і выйшлі на вуліцы горада, каб прывітаць гараджан і гасцей Брэста і павіншаваць з Калядамі, паведамляе Mybrest.by.

Трэба сказаць, традыцыя калядавання ў буйных гарадах Беларусі па крысе сыходзіць. Так, мае сябры з Мінску, Слуцку і Гомеля кажуць, што апошнім часам сустрэць калядоўшчыкаў на вулцы - рэдкая з'ява. Хіба што яшчэ на Шчодры вечар ходзяць, а на Каляды - не. 

Праўда, са словаў знаёмых, разам з Брэстам калядныя абрады выконваюць як мінімум у Гродна і Лідзе.
 
 
Пры такім становішы тым больш прыемна было бачыць на галоўных вуліцах Брэста Казу, Дзеда, Зюзю і іншых калядных персанажаў. Пасля таго, як на небе з'явілася першая зорка, маладыя людзі пайшлі па цэнтру Брэста спяваць беларускія калядныя песні пад суправаджэнне дуды і віншаваць брэстаўчан і гасцей горада са святам Божага Нараджэння. Выйшлі калядоўшчыкі і на галоўную сцэну горада на плошчы Леніна 7-га студзеня.
 
 
Святочныя зычэнні гараджанам складалі энтузіясты з «Зюзя Сlub». Маладыя людзі прадвігаюць беларускія народныя традыцыі не першы дзень. Яны арганізоўвваюць этна-вечарыны, распавядаюць пра беларускія святы і абрады ў сацыяльных сетках. У мінулым годзе ладзілі таксама Гуканне вясны і Купалле. 
 
 
Як распавёў адзін з сябраў клуба Віктар Клімус, маладыя людзі пастаянна думаюць пра пашырэнне сваёй дзейнасці і хочуць прыцягнуць да выканання народных абрадаў як мага больш людзей.
 
«Бліжэйшым часам, можа, на Шчодрык збярэмся яшчэ раз, можа нават 12-га, бо гэта нядзеля», - анансаваў Віктар Клімус. 
 
Аксана БРОВАЧ, фота са старонкі «Зюзя Club»

Рубрики: Анимация

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах