Берасцейцы з кампаніі «За Вела-Берасце» сустрэліся з украінскімі калегамі

22.10.2014 - Новости

Берасцейцы з кампаніі «За Вела-Берасце» сустрэліся з украінскімі калегамі

З адукацыйным візітам яны наведалі ўкраінскі горад Львоў. Актывісты абмяняліся досведам у змаганні за паляпшэнне велаінфраструктуры гарадоў і абмеркавалі магчымыя сумесныя кампаніі на будучыню, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Каардынатар кампаніі «За Вела-Берасце» Уладзімір Красько распавёў пра асноўныя вынікі сустрэчы:

Па-першае, мы атрымалі досвед, як узаемадзейнічаюць улады і роварныя клубы. Таксама атрымалі досвед вырашэння шэрагу роварных пытанняў: як гэта рабілася ва Украіне, як выдзяляліся роварныя сцежкі, як і за чый кошт будаваліся паркоўкі, якім чынам бізнес можа ўдзельнічаць у гэтым і як яго зацікавіць. Зразумела, абмяняліся кантактамі з нашымі ўкраінскімі калегамі.

«У планах на будучы год – шэраг міжнародных мерапрыемстваў», – распавёў Уладзімір Красько. Паводле яго слоў, асабліва актуальнымі будуць кампаніі па перасоўванні праз мяжу на роварах.

Рубрики: Активный Туризм

Страны: Беларусь Украина


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах