https://www.traditionrolex.com/8
<p>Конкурс выканаўцаў беларускіх народных танцаў “МЯЦЕЛІЦА - 2015” адбудзецца 8 лютага 2015 г. ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі (Старавіленкі тракт, 41, Мармуровая зала). Пачатак аб 11.00. Усе гледачы змогуць далучыцца да агульных танцаў пад час паўз і перапынкаў у спаборніцтвах.</p>

Творчыя спаборніцтвы танцавальных пар адбудуцца ў трох узроставых групах: юнацкай ад 15 гадоў, дарослай ад 21 году і старэйшай ад 51 году, па праграме з 20 самых вядомых і арыгінальных беларускіх танцаў. Конкурс складаецца з І і ІІ тура (з 11.00), Фінала і Конкурса салістаў (з 15.00). У конкурсе прымаюць удзел танцавальныя пары з розных рэгіёнаў Беларусі. Выступленні канкурсантаў суправаджаюць інструментальныя ансамблі народнай музыкі.

Мэты конкурсу — аднаўленне, захаванне, падтрымка, і папулярызацыя беларускай народнай танцавальнай культуры сярод моладзі і дарослых, стварэнне ўмоваў для пераймання ўзораў традыцыйнага танца ад носьбітаў мастацкіх традыцый старэйшага ўзросту.

         Конкурс беларускіх танцаў “МЯЦЕЛІЦА” працягвае традыцыі Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «БЕРАГІНЯ» і ўжо другі раз праводзіцца ў сталіцы. Кіраўнік конкурсных праектаў Мікалай Козенка — нястомны даследчык аўтэнтычнага беларускага танца, Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Арганізатары сёлетняй “МЯЦЕЛІЦЫ”– Школа традыцыйнага мастацтва гурта “GUDA” супольна з Беларускім фондам культуры і Мінскім дзяржаўным Палацам дзяцей і моладзі. Імпрэзу падтрымлівае рэстаран беларускай кухні “Камяніца” і кафэ “Агінскі”.

         Акрэдытацыя журналістаў – да 3 лютага па тэлефоне +375295300897

https://www.traditionrolex.com/8