Брыгіцкі манастыр у Гродне, якім яго ніхто не бачыў (шмат фота)

30.09.2015 - Новости

Брыгіцкі манастыр у Гродне, якім яго ніхто не бачыў (шмат фота)

У чэрвені 2016 года ў Гродне плануюць завяршыць будаўніцтва Дома міласэрнасці. Ён размесіцца ў старым манастыры брыгітак XVII ст. «Твой стыль» пабываў у будынку, які ведаюць усе ў Гродне, але які амаль ніхто не бачыў знутры.

У чэрвені 2016 года ў Гродне плануюць завяршыць будаўніцтва Дома міласэрнасці. Ён размесіцца ў старым манастыры брыгітак XVII ст. "Твой стыль" пабываў у будынку, які ведаюць усе ў Гродне, але які амаль ніхто не бачыў знутры. Мы знялі ўсю тую даўніну, якая ў хуткім часе атрымае новы выгляд. Будаўнікі абяцаюць, што рэканструкцыя будзе праведзена з захаваннем ўсёй гістарычнай каштоўнасці аб'екта

Чытай больш: http://www.t-styl.info/by/119/city/15120/
© Твой стыль

Мы знялі ўсю тую даўніну, якая ў хуткім часе атрымае новы выгляд. Будаўнікі абяцаюць, што рэканструкцыя будзе праведзена з захаваннем усёй гістарычнай каштоўнасці аб'екта.

Адзін з самых прыгожых і таямнічых комплексаў, які займае цэлы квартал старога Гродна, жаночы брыгіцкі манастыр, ужо даўно цікавіць як гісторыкаў, так і звычайных гараджан. У свой час у гэтым комплексе былі свае парадкі і законы, можна сказаць быў уласны маленькі горад. Узвядзенне яго пачалося ў 1635 годзе, калі вялікі маршалак літоўскі Кшыштаф Весялоўскі і яго жонка Аляксандра заснавалі кляштар у памяць прыёмнай дачкі Грызельды, якая рана пайшла з жыцця. У 1642 годзе на месцы драўлянага быў узведзены мураваны касцёл у стылі барока.

Сёстры-брыгiткi жылі ў манастыры з сярэдзіны XVII стагоддзя да смерці апошняй манашкі ў 1908 годзе, пасля чаго на іх месца прыбылі сёстры-назарэтанкi. 25 сакавіка 1950 года дзейнасць манастыра была спыненая, у касцёле планавалася стварыць канцэртную залу, у іншых будынках размясціць дзіцячы сад, а пазней  псіхіятрычную бальніцу. Уласна, апошняе і было выканана.

Каля 40 гадоў псіханеўралагічны дыспансер размяшчаўся ў старадаўнім комплексе. Толькі ў 1990-х ім удалося з'ехаць і касцёл вярнулі зноў веруючым. У старым лямусе, які знаходзіцца на тэрыторыі комплексу, у будучым можа размясціцца экспазіцыя, прысвечаная гісторыі Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіi. Чакаецца, што ў музеі можна будзе ўбачыць старадаўнія кнігі XVIIXIX стагоддзяў, алтарныя карціны, дакументы, фатаграфіі і многае іншае. Лямус  гэта двухпавярховы дом з лоджыяй на другім паверсе і арачнымі галерэямі на галоўным фасадзе. Лямус можна назваць унікальнай для Гродна гістарычнай пабудовай. Ён узведзены, па некаторых крыніцах, у 1630 годзе. Будынак зроблены ў традыцыях беларускага народнага дойлідства  выкладзены з масіўных брусоў без выкарыстання клямараў і металічных крапяжоў.

Адносна добра захавалася забудова самога манастыра, якая ўяўляе сабой замкнёны чатырохкутнік з прасторным унутраным дваром. У свой час увесь манастыр быў абнесены каменнымі сценамі, усярэдзіне якіх быў разбіты цудоўны сад. Дарэчы, у 1964 годзе ў крыпце касцёла была знойдзена вялікая колькасць ікон і партрэтаў (у тым ліку заснавальнікаў манастыра), якія пасля рэстаўрацыі ў Эрмітажы ўпрыгожылі экспазіцыю Нацыянальнага мастацкага музея ў Мінску.

брыгіцкі кляштар, бригитский монастырь Гродно, лямус

www.t-styl.info/by

У чэрвені 2016 года ў Гродне плануюць завяршыць будаўніцтва Дома міласэрнасці. Ён размесіцца ў старым манастыры брыгітак XVII ст. "Твой стыль" пабываў у будынку, які ведаюць усе ў Гродне, але які амаль ніхто не бачыў знутры. Мы знялі ўсю тую даўніну, якая ў хуткім часе атрымае новы выгляд. Будаўнікі абяцаюць, што рэканструкцыя будзе праведзена з захаваннем ўсёй гістарычнай каштоўнасці аб'екта. Фотафакт: У час рэканструкцыі знеслі частку сцяны Брыгіцкага манастыра ў Гродне Адзін з самых прыгожых і таямнічых комплексаў, які займае цэлы квартал старога Гродна, жаночы Брыгіцкі манастыр, ужо даўно цікавіць як гісторыкаў, так і звычайных гараджан. У свой час у гэтым комплексе былі свае парадкі і законы, можна сказаць быў уласны маленькі горад. Узвядзенне яго пачалося ў 1635 годзе, калі вялікі маршалак літоўскі Кшыштаф Весялоўскі і яго жонка Аляксандра заснавалі кляштар у памяць прыёмнай дачкі Грызельды, якая рана пайшла з жыцця. У 1642 годзе на месцы драўлянага быў узведзены мураваны касцёл у стылі барока. Сёстры-брыгiткi жылі ў манастыры з сярэдзіны XVII стагоддзя да смерці апошняй манашкі ў 1908 годзе, пасля чаго на іх месца прыбылі сёстры-назарэтанкi. 25 сакавіка 1950 года дзейнасць манастыра была спыненая, у касцёле планавалася стварыць канцэртную залу, у іншых будынках размясціць дзіцячы сад, а пазней - псіхіятрычную бальніцу. Уласна апошняе і было выканана. Каля 40 гадоў псіханеўралагічны дыспансер размяшчаўся ў старадаўнім комплексе. Толькі ў 90-х ім удалося з'ехаць і касцёл вярнулі зноў веруючым. У старым лямусе, які знаходзіцца на тэрыторыі комплексу, у будучыні можа размясціцца экспазіцыя, прысвечаная гісторыі Гарадзенскай каталіцкай дыяцэзіi. Чакаецца, што ў музеі можна будзе ўбачыць старадаўнія кнігі XVII-XIX стагоддзяў, алтарныя карціны, дакументы, фатаграфіі і многае іншае. Лямус- гэта двухпавярховы дом з лоджыяй на другім паверсе і арачнымі галерэямі на галоўным фасадзе. Лямус можна назваць унікальнай для Гродна гістарычнай пабудовай. Ён узведзены, па некаторых крыніцах, у 1630 годзе. Будынак зроблены ў традыцыях беларускага народнага дойлідства - выкладзены з масіўных брусоў без выкарыстання клямараў і металічных крапяжоў. Адносна добра захавалася забудова самога манастыра, якая ўяўляе сабой замкнёны чатырохкутнік з прасторным унутраным дваром. У свой час увесь манастыр быў абнесены каменнымі сценамі, усярэдзіне якіх быў разбіты цудоўны сад. Дарэчы, у 1964 годзе ў крыпце касцёла была знойдзена вялікая колькасць ікон і партрэтаў (у тым ліку заснавальнікаў манастыра), якія пасля рэстаўрацыі ў Эрмітажы ўпрыгожылі экспазіцыю Нацыянальнага мастацкага музея ў Мінску.

Чытай больш: http://www.t-styl.info/by/119/city/15120/
© Твой стыль

Рубрики: Достопримечательности Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах