https://www.traditionrolex.com/8

Рашэнне адкладзена да ўнясення больш падрабязных дадзеных.

Пытанне аб унясенні ў Рэпрэзэнтатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва Будслаўскага фэсту – свята католікаў Беларусі ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай – адкладзена. Пра гэта стала вядома па выніках сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якая праходзіла ў Адыс-Абебе ў Эфіопіі 28 лістапада – 2 снежня.

Дасье будзе разгледжана ў наступным намінацыйным цыкле ў сувязі з заўвагамі экспертнага савета, які запатрабаваў дадатковую інфармацыю, у прыватнасці, аб мерах па ахове традыцыі. Таксама эксперты папрасілі больш падрабязна раскрыць ролю пілігрымаў і мясцовых жыхароў у інвентарызацыі і захаванні гэтай культурнай каштоўнасці.

Нагадаем, у Будславе – мястэчку ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці – штогод у пачатку ліпеня збіраюцца тысячы пілігрымаў, многія з якіх прыходзяць пешшу з розных куткоў Беларусі для ўдзелу ў свяце ў гонар Панны Марыі.

Акрамя Будслаўскага фэсту, у наступны раз Беларусь прадставіць да занясення ў спіс таксама старадаўні абрад «Юраўскі карагод», які мае як язычніцкія, так і хрысціянскія карані і праходзіць у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, паведамляе беларуская прэса.

Сярод намінантаў, якіх у гэты раз ўнеслі ў спіс, – культура піва ў Бельгіі, свята агню Фальяс у іспанскай Валенсіі, фестываль румбы на Кубе, святкаванне Новага года ў Афганістане, Азербайджане, Індыі і іншых азіяцкіх краінах.

katolik-gomel.by

https://www.traditionrolex.com/8