https://www.traditionrolex.com/8
<p>11 лістапада 2013 года на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбудзецца канцэрт беларускага музыканта і кампазітара Алеся Камоцкага</p>

Алесь Камоцкі – сталы і мудры рамантык, аўтар і выканаўца песень, якія можна лічыць і бардаўскімі, і боса-новай, і папулярнай музыкай для дарослых. Носьбіт сваіх уласных, вельмі важных для сучаснага слухача беларускіх традыцый, мяккі і зразумелы, з пранікнёным голасам, пяючым нетаропкія, душэўныя, чыстыя гісторыі. Дыскаграфія Алеся Камоцкага налічвае ўжо 12 альбомаў, якія маюць свайго аматара, свайго слухача. Першы з іх выйшаў яшчэ ў 1986 годзе, а самы новы – «Час», запісаны летам 2012 года, разам з ужо знаёмымі слухачам песнямі Алеся прадстаўлены ў канцэртнай праграме «Канцэрт для сяброў».

Выдатныя музыкі на сцэне (Таццяна Беразоўская – перкусія, Аляксандр Віслаўскі – клавішныя, вакал, перкусія, Алена Віслаўская – скрыпка, Алег Змушка – гітара, Анатоль Лабанок – кантрабас) ствараюць сапраўднае свята прыгожай музыкі. Асаблівы настрой блізкасці і ўтульнасці, сапраўдная паэзія – сучасная, але вельмі блізкая і зразумелая, з тонкім пачуццём гумару і вельмі родная для любога беларускага слухача – гэта менавіта тое, што чакае вас на канцэртах Алеся Камоцкага.

Пачатак у 19.00.

Працяг – 1г. 20 хв.

Тэлефон для даведак : 8017–237–46–56, 8029–154–04–44.

https://www.traditionrolex.com/8