Чэмпіянат свету па хакеі: квіток на Беларусь – 40 $, на Расію – 126 $

04.05.2014 - Новости

Чэмпіянат свету па хакеі: квіток на Беларусь – 40 $, на Расію – 126 $

Свабодна прадаюцца білеты толькі праз перакупшчыкаў. Месцы на непапулярныя матчы выкупалі ВНУ. Некаторыя студэнты перапрадалі і іх з накруткай, паведамляе Euroradio.

Мінскі чэмпіянат свету па хакеі вось-вось распачнецца, і квіткоў на матчы зборных Беларусі і Расіі ў свабодным продажы даўно няма.

Танныя білеты па 91 тысячы засталіся толькі на нізкарэйтынгавыя матчы кшталту Нарвегія – Італія.

На гульню Швецыя – Чэхія магчыма трапіць за 143 тысячы. На Чэхія – Канада – за 351 тысячу.

Аднак у сацсетках і на форумах квіткі на гульні з удзелам Беларусі і Расіі прапаноўваюцца вельмі актыўна.

«Білет на матч Расія– Беларусь – 60 $. Ёсць два месцы, якія знаходзяцца побач», – прапаноўвае перакупшчык-беларус.

Кошт аказаўся вялікім. На форумах знаходзім квіток на той самы матч за 45 $. І гэта з пяцікратнай накруткай ад першапачатковага кошту.

Столькі ж каштуюць матчы зборнай Беларусі з ЗША і Фінляндыяй. Астатнія гульні нашай каманды магчыма наведаць праз перакупаў за 40 $.

«А самы выгадны варыянт – узяць пакет на сем гульняў Беларусі. Ён каштуе 200 еўра (каля 270 долараў ЗША, – заўв. Еўрарадыё)», – прапаноўвае яшчэ адзін перакупшчык, з беларускім нумарам мабільніка.

Яшчэ даражэй каштуюць квіткі на гульні з удзелам расіян. Значыць, попыт ёсць, і ўсходніх суседзяў на матчы Беларусь – Расія можа быць не менш, чым нашых.

«На матч Швейцарыя – Расія ёсць па 4500 расійскіх рублёў квіткі (каля 126 $), ФінляндыяРасіятаксама ад 4500. На ЗША – Расія – тут ужо ад 5000 (каля 140 $)», – знаёміць з актуальнымі коштамі маскоўскі перакупшчык.

Пустых трыбун, як на апошнім чэмпіянаце свету ў Швецыі, у нас, хутчэй за ўсё, не будзе. Каб запоўніць арэны нават падчас другарадных матчаў, квіткі распаўсюджвалі па прадпрыемствах і ВНУ.

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, напрыклад, сваім студэнтам гульні кшталту Германія – Казахстан прадавалі па 25–30 тысяч.

Нехта са студэнтаў купляў тыя квіткі за бясцэнак і перапрадаваў.

«Квіткі выдзяляліся на галімыя матчы. Я выбраў на матч Нарвегія – Чэхія і не памыліўся, – дзеліцца досведам студэнт БДЭУ Аляксандр, яго аб’яву знаходзім у красавіцкім архіве сацсетак. – Перапрадаў іх за 240 тысяч (амаль у пяць разоў даражэй за сабекошт, – заўв. Еўрарадыё)».

Закупіць пэўную квоту квіткоў загадалі не толькі ў БДЭУ.

«Наш універсітэт закупаў білеты, але яны не прадаваліся, іх размеркавалі паміж нашым актывам, – распавядаюць на спартыўнай кафедры БДУ.

Такім чынам, на мінскім чэмпіянаце свету па хакеі, далёка не самым статусным, даўно здарыўся білетны ажыятаж, і карцінка праз адсутнасць гледачоў наўрад ці сапсуецца.

Фота goodfon.ru і студэнта БДЭУ

Рубрики: Проблема Событийный Туризм

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах