https://www.traditionrolex.com/8
<p>5 кастрычніка 2014 г. адбудзецца шырокі фэст беларускай культуры – “Дзень вышыванкі”. Мерапрыемства пройдзе пад эгідай <a href="http://belngo.info/2014.dzen-vy-shy-vanki-u-mensku.html" target="_blank">Асамблеі НДА</a>.</p>

Мэта фэсту: паказаць, што вышыванка – гэта стылёва й адметна.
 
У праграме фэсту:
- кірмаш вышыванак і рэчаў зь гістарычнай, народнай і нацыянальнай сымболікай;
- нацыянальнае тату ды бодзі-арт;
- зона беларускіх настольных гульняў;
- музычная частка;
- лекцыі ды майстар-клясы;
- дэманстрацыя фота й відэа.
 
Да ўдзелу запрашаюцца ініцыятывы, арганізацыі, творчыя людзі ды сьмелыя праекты, так ці йнакш зьвязаныя зь беларускай сучаснай ці традыцыйнай культурай.
 
Фэст пачнецца а 15:00 у Прасторы “ДК” па адрасе: Менск, вул. Талбухіна, 4.

https://www.traditionrolex.com/8