Царква старавераў у Полацку знакаміта і спевамі – тут спяваюць так, як гэта рабілася ў XVII стагоддзі

24.09.2014 - Новости

Царква старавераў у Полацку знакаміта і спевамі – тут спяваюць так, як гэта рабілася ў XVII стагоддзі

У 1650-я гады ў Расейскай дзяржаве пачаўся царкоўны раскол. Прыхільнікі старой веры пачалі ўцякаць ад пераследу царскіх улад у суседнію, больш талерантную Рэч Паспалітую. Шмат іх асела вакол Полацка, а ў самім горадзе ў XIX стагоддзі была пабудавана каменная царква старавераў, якая не захавалася да нашых дзён, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Стараверы — гэта вельмі цікавы шлях, па якім магло пайсці праваслаўе. Як пратэстантызм зрабіў еўрапейскі капіталізм, так і стараверы маглі зрабіць зусім іншую Расію. “Кніжную”, адукаваную, цвярозую.

Пасля развалу Савецкага Саюза ў незалежнай Беларусі стараверы пачалі аднаўляць свае храмы. У 1998 годзе ў Полацку была пабудавана дрэўлеправаслаўная паморская царква Успення Прысвятой Багародзіцы.

У бібліятэцы гэтай царквы ёсць унікальныя кнігі старавераў: “Кормчая” 1912 года выдання, якая важыць 14 кілаграм; “Талковае Евангелле” 1912 года, вагаю 10 кілаграм, і інш.

Знакамітая царква і спевамі – тут спяваюць так, як гэта рабілася ў XVII стагоддзі.

Фота Таццяны Козік

Рубрики: Достопримечательности Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах