Да 600-годдзя Глыбокага:  Ісус, Мюнхаўзен і фантан з падсветкай

11.03.2014 - Новости

Да 600-годдзя Глыбокага: Ісус, Мюнхаўзен і фантан з падсветкай

 У Глыбокім правялі штаб па падрыхтоўцы да святкавання 600-годдзя горада, паведамляе «Веснік Глыбоччыны»

Вялікая работа прадстаіць нам напярэдадні 600-гадовага юбілею горада. Сустрэць гэтую гістарычную дату найдастойнейшым чынам – наш абавязак і гонар. Вопыт работы ў гэтым плане мы маем багаты, і  таму ў многім паспрыяла падрыхтоўка да Свята беларускага пісьменства, якое праходзіла ў Глыбокім у 2012 годзе. 

На плошчы 17 Верасня плануецца ўстанавіць скульптуру «Ісус і самарыцянка». Выбрана месца ўстаноўкі.

На возеры Кагальнае за ратондай у сарака метрах ад берага  будзе ўстаноўлены  фантан на вадзе з падсветкай.  Тут жа непадалёку размесцяцца пляцоўкі,  на адной з іх будзе ўстаноўлена  рарытэтная тэхніка, а на другой  будзе абуладкаваны сквер маладажонаў.

Апошняй, акорднай кропкай стане ўстаноўка спецыяльнага знака, які будзе сімвалізаваць цэнтр горада. Хутчэй за ўсё яго ўстановяць на Цэнтральнай плошчы альбо паблізу яе.

І яшчэ адзін цікавы момант: да  юбілею горада ў раёне вуліцы Горкага будзе размешчана кампазіцыя Мюнхаўзена, над якой працуе прадпрымальнік  Юрый Татарыновіч, а на вежы, што ў цэнтры горада, будзе ўстаноўлена каляровая падсветка.

У ходзе работы выязнога штаба па падрыхтоўцы да  юбілейнай даты абмеркаваны  варыянты лагатыпа  і эскізы медаля.

Да юбілейнай даты горада засталося 128 дзён.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах