Да 995-гадовага юбілею Брэста знялі фільм пра страчаную архітэктурную спадчыну

18.06.2014 - Новости

Да 995-гадовага юбілею Брэста знялі фільм пра страчаную архітэктурную спадчыну

У аснову відэанарыса ляглі мастацкія рэканструкцыі Анастасіі Фяцісавай. Зусім нядаўна берасцейская мастачка прэзентавала свае працы ў БрДУ у межах грамадскай кампаніі «Берасце старадаўняе», паведамляе «Брестская Газета».

15-хвілінны ролік, над якім працавалі Віктар Клімус, Юры Сальнікаў, Аляксандра Дубіна і інш., распавядае пра значныя эпізоды гісторыі горада, пра яго архітэктурнае аблічча XVI–XVIII стагоддзяў, пра адметнасці і лёс асобных будынкаў, знешні выгляд якіх удалося аднавіць па чарцяжах і абмерах 1830-х гадоў, рэестрах і прывілеях часоў ВКЛ ды іншых гістарычных дакументах.

«Гэты перыяд з жыцця горада зараз мала дзе адлюстраваны, знайсці інфармацыю па эпосе, што папярэднічала пабудове вайсковай фартэцыі, вельмі складана», – кажуць стваральнікі роліка. «Аднак мы спадзяемся, што дадзеная тэма будзе пакрысе выходзіць з ценю і кожны берасцеец зможа ведаць пра спадчыну свайго горада больш».

Рубрики: Общество

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах