Да Дня вызвалення у Брэсцкай крэпасці адкрыецца новы музей

26.01.2014 - Новости

Да Дня вызвалення у Брэсцкай крэпасці адкрыецца новы музей

Напярэдадні Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Брэсцкай крэпасці адкрыецца новы музей, паведамляе «Рэспублiка». Як паведаміў дырэктар мемарыяльнага комплексу Рыгор Бысюк, яго рабочая назва «Музей вайны. Тэрыторыя міру». Сутнасць новай установы карэнным чынам адрозніваецца ад галоўнай ідэі Музея абароны Брэсцкай крэпасці.

– Мы хочам паказаць стан людзей, прыроды і крэпасці ў цэлым напярэдадні Вялікай Айчыннай, – тлумачыць Рыгор Бысюк. – Таксама ў экспазіцыі будзе адлюстравана досыць няпростая тэма: жыццё абаронцаў крэпасці і іх сем’яў пасля таго, як яны пакінулі цытадэль. Вядома, што многія з іх апынуліся ў палоне і, такім чынам, аказаліся непрызнанымі на Радзіме.

Як адзначыў дырэктар мемарыяльнага комплексу, экспазіцыя новага музея будзе вельмі эмацыянальнай. Гэтаму будуць садзейнічаць шматлікія дакументы – дзённікі, лісты, успаміны тых, хто абараняў крэпасць.

Рыгор Бысюк падкрэслівае, што тэма вельмі тонкая, і музейшчыкі рызыкуюць сутыкнуцца з негатыўнай рэакцыяй. Але кіраўніцтва спадзяецца, што экспанаты ў суправаджэнні сучасных мультымедыйных тэхналогій нікога не аставяць абыякавымі.

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах