Да чэмпіянату па хакеі дэкаратыўных хакеістаў прадалі на 80 мільёнаў

27.11.2013 - Новости

Да чэмпіянату па хакеі дэкаратыўных хакеістаў прадалі на 80 мільёнаў

«Гадзіннікі і статуэткі бяруць слаба. Больш ідуць магніцікі, талеркі», – расказваюць пра хакейныя сувеніры ў крамах.

«Скажыце адразу: будзеце здзекавацца з нашага хакеіста?» – пытаюцца ў Еўрарадыё вытворцы дэкаратыўнага хакеіста з задумліва ўзнятай галавой, калі пытаемся пра попыт. Гэта хакейны сувенір да мінскага чэмпіянату свету.

Але пасля нечакана здзіўляюць: «Мы іх вырабілі 1,6 тысячы асобнікаў. Прадалі крыху больш за тысячу, каля паўсотні яшчэ засталося».

Значыць, бяруць! Хакеіст каштуе нятанна — 93 тысячы рублёў. Прычым за месяц ён падаражаў! У кастрычніку быў на 10 тысяч рублёў таннейшы.

Толькі хакеістаў прадалі больш чым на 80 мільёнаў, няслаба! Але ляпіць фігуркі да чэмпіянату «Белмасткераміка» больш не будзе: паводле кантракту амаль уся беларуская атрыбутыка пасля студзеня прадавацца не будзе. На рынак прыйдуць шведы. На фабрыцы «Добруш» да манаполіі замежнікаў гатовыя.

«Мы адразу вырашылі, што будзем вырабляць сувеніры да чэмпіянату пад замову ад гандлю. Пакуль рэшты на складзе не маем. Змяншэння замовы няма, але ў гандлі папярэджваюць, што тэрмін рэалізацыі абмежаваны», – расказваюць на фабрыцы.

Кіруемся ў крамы пабачыць, як бяруць хакеістаў, шайбы ды іншую атрыбутыку да прыходу шведаў.

«Часцей магніты набываюць; кубкі, гадзіннікі і іншыя буйныя рэчы – зрэдку. Замежнікі ў асноўным набываюць», – расказваюць у ГУМе.

Гадзіннік з сімволікай каштуе 114 тысяч, прызавая талерка — 214 тысяч, медаль — як дзве пары шкарпэтак, 45 тысяч рублёў.

Цэнтральная кнігарня гандлюе хакейнымі шалікамі, магніцікамі і вымпеламі. Пакупнікоў — менш за дзесяць чалавек у дзень: рускамоўныя замежнікі.

У Мінгандлю наконт абмежаванняў у продажы не хвалююцца: з вытворцаў «ніхто не плакаўся».

«Пасля 25 траўня таксама будзе прадавацца. Нешта, можа, яшчэ будзем думаць, можа, прызамі будзем даваць гэтую прадукцыю», – расказваюць чыноўнікі. Яны ацэньваюць продаж хакейнай атрыбутыкі высока.

Нагадаем, Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай мусіць адбыцца ў Мінску з 9 па 25 траўня 2014 года.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах