Для Пінска ствараюць новы брэнд

12.12.2014 - Новости

Для Пінска ствараюць новы брэнд

У Пінску на другой сустрэчы гарадской бізнес-школы, якая адбудзецца 13 снежня, прэзентуюць варыянты брэнда Пінска. Візітоўка павінна сведчыць аб інвестыцыйным патэнцыяле і турыстычнай прывабнасці сталіцы Палесся, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Брэнд распрацоўваюць студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

«Пінск мае шэраг пазнавальных гісторыка-культурных лагатыпаў, якія трэба прасоўваць, навошта нам яшчэ нешта?» – лічыць дырэктар Турыстычна-візавага агенцтва Вадзім Макееў:

– Кожнае прадпрыемства мае свой лагатып. Для горада культурны лагатып ёсць. Але навошта яшчэ прыдумляць нейкі эканамічны лагатып, дадаткова да існуючага. Вялікія сумненні ёсць у патрэбе гэтага брэнда. Бо для якіх патрэб ён будзе ўжывацца, у якіх сферах, і наогул – навошта ён?

Ідэя стварэння брэнда Пінска нарадзілася ў кастрычніку на першай сустрэчы гарадской бізнес-школы. Яе ўхвалілі і падтрымалі мясцовыя ўлады. Калі брэнд будзе прыняты, то ўжо ў сакавіку наступнага года павінны з’явіцца сувенірныя вырабы з выявай новага брэнда Пінска.

Пятро Савіч

Рубрики: К Сведению

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах