https://www.traditionrolex.com/8
Пра дырэктара агенцтва «Гісторыя-Тур» Алеся Кушнера распавядаюць супрацоўнікі:
«Алесь Кушнер, дырэктар турыстычнага агенцтва "Гісторыя-Тур", – о, вось гэта зорка на небасхіле турбізнэсу! Заўжды строгі дзелавы выгляд, упэўнены голас і рашучыя дзеянні – і кліенты, і канкурэнты, і супрацоўнікі амбасадаў – што ўжо казаць пра нас, падначаленых! – пад уплывам харызмы Алеся страчваюць волю, як пры гуках чароўнай флейты, і гатовыя выканаць любое ўказанне любімага дырэктара. Нам пашанцавала, што мы працуем з Алесем. Бо нішто не замінала яму абраць любую іншую сферу бізнэсу і лёгка дасягнуць там першых пазіцый. Але лёс назаўжды злучыў яго з турбізнэсам. Больш за трыццаць маршрутаў па Беларусі, замкі, палацы і гістарычныя мясціны – кожны маршрут неаднаразова пройдзены самім панам дырэктарам, пра любы замак ён распавядзе не горш ад экскурсавода; але пуцяводная зорка турбізнэсу кліча яго і за межы Беларусі – высока ў горы і на марскія ўзбярэжжы. Плённымі намаганнямі пана Алеся шляхі беларускіх турыстаў хутка агорнуць ўвесь свет.
Алесь падчас вандровак авалодаў дваццаццю васьмю мовамі і свабодна на іх размаўляе (у сне); запатэнтаваў сферычны турыстычны ваўчэр у вакууме; 9% турыстаў, перад гэтым не знаёмыя між сабой,  па вяртанні з нашых экскурсій стварылі шчаслівыя сем'і (да фармавання груп прыклаў руку наш дырэктар); падатковы інспектар асабіста віншуе яго з Днём нараджэння, а пажарны інспектар сватаў за Алеся сваю дачку.
А яшчэ – ён умее бачыць праз сцены, але гэта сакрэт».

https://www.traditionrolex.com/8