https://www.traditionrolex.com/8
<p>12-13 верасня, в. Гіравічы (9 км ад Ракава, 8 км ад ст. Радашковічы) пройдзе Другі дабрачынны фестываль «Карчма».<br />
<br />
 </p>

У вёсцы Гіравічы (Ракаўскі сельсавет, 35 км ад Мінска, 7 км ад Ракава, 8 км ад станцыі Радашковічы) знаходзіцца будынак карчмы XVII-XVIII стагоддзяў, якая была сведкам розных падзей, сярод якіх побыт ад'ютанта Напалеона, адпачынак паўстанцаў Каліноўскага, захоп жандармамі рускага рэвалюцыянера Барыса Савінкава.


У межах дабрачыннага фестывалю пройдзе ўпарадкаванне тэрыторыі, працы па кансервацыі, а таксама канцэрт. Фестываль «Карчма» не мае вонкавай фінансавай падтрымкі, ажыццяўляецца выключна за кошт асабістага ўдзелу дабраахвотнікаў.


Сёння будынак карчмы патрабуе неадкладнай кансервацыі. Жыхары вёскі сваімі намаганнямі прыбіраюць тэрыторыю, але гэтага недастаткова, і карчма працягвае руйнавацца.


Арганізатары фестывалю, мясцовыя жыхары Зміцер Сасноўскі і Анатоль Ганец, адзначылі, што ўжо рыхтуюцца дакументы для рэгістрацыі будынка як помніка архітэктуры, і гэта дазволіць у далейшым уключыць яго ў «зялёны маршрут» Валожынскага раёна. Таксама у планах арганізатараў аднаўленне двух прыдарожных крыжоў: каталіцкага і праваслаўнага, якія калісьці стаялі тут на скрыжаванні дарог старога Віленскага тракту.

«На дадзены момант мы маем падтрымку ад сельсавета, які дае тэхніку і працаўнікоў, а ўпраўленне ідэалагічнай працы і культуры райвыканкама спрыяе атрыманню ўсіх узгадненняў. Мерапрыемства дабрачыннае, бо не мае вонкавай фінансавай падтрымкі, і ажыццяўляецца выключна за кошт асабістага ўдзелу добраахвотнікаў», – распавёў Зміцер Сасноўскі. «Уваходны квіток на фестываль – пара працоўных рук, а таксама інфармацыйная падтрымка, націснуць «расказаць сябрам», – пракаментаваў Анатоль Ганец.

Канцэртная праграма пачнецца а 18.00. На сцэне выступяць гурты «Стары Ольса», «Літы талер», Ceilidh Сeol, танцавальная падтрымка «Фламея» і інш.
Адмысловы госць – Анатоль Кашапараў («Песняры»).
• Рэтратэхніка, форма.
Запрашаем да супрацоўніцтва:
• рэклама ў сацыяльных сетках;
• артысты і музыкі (удзел у канцэрце);
• дабраахвотнікі ў працы па карчме;
• кіроўцы з транспартам;
• кухары і дапаможныя кухонныя працаўнікі;
• ахова.
Шануем ўсіх адданых, незалежна ад перакананняў і мовы.
Кантакты:
Зміцер Сасноўскі – zsasnouski@tut.by;
Марыя Рагалевіч – +375 44 577-90-89, marry1992@tut.by.

Падрабязней пра фестываль тут: http://vk.com/tavern_fest2015
 

https://www.traditionrolex.com/8