Другі сезон «Край|BY» распачынаецца на вадзе: таямнічая Нарач

12.08.2014 - Новости

Другі сезон «Край|BY» распачынаецца на вадзе: таямнічая Нарач

Вандраваць любяць усе. Праўда, некаторыя пра гэта пакуль не здагадваюцца. І для актыўных вандроўнікаў, і для патэнцыйных культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны распачынаюць другі сезон праекта «Край|BY» і прапануюць вандраваць… online!

І найперш накіруемся да найбуйнейшага возера краіны і пазнаёмімся з фантастычнымі фактамі з гісторыі Нарачаншчыны. Дзе шукаць на сучаснай мапе Малы Мядзел? І як за 5 гадоў мясцовыя жыхары 6 разоў змянілі грамадзянства? Жадаеце адкрыць штосьці новае ў добра нібыта вядомым? У гэткім разе нам з вамі ў адзін бок!

Беларускі край прыхаваў ад нас процьму маляўнічых мясцін, яскравых гісторый і захапляльных легенд! Адшукайма іх разам!

Ад 11 жніўня і кожны аўторак вас чакае online-падарожжа ў свет таямніц, інтрыг і цікавостак, якія захоплена збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне «ПАН-студыя».

«Край.BY» – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павел Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!». 

Інфармацыйныя партнёры праекта:

Рубрики: Активный Отдых Акции

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах