Другое дыханне музея Яўгеніі Янішчыц на Піншчыне

09.02.2014 - Новости

Другое дыханне музея Яўгеніі Янішчыц на Піншчыне

Музей беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц у вёсцы Парэчча, што на Піншчыне, атрымаў другое дыханне. Гэта напрамую звязана з прысваеннем у лістападзе мінулага года звання «Народны». Цяпер размовы пра расшырэнне музея для павелічэння экспазіцыі становяцца рэальнасцю. Галоўны бар’ер на шляху да абнаўлення – пошукі фінансавання, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Родныя мясціны «палескай ластаўскі», так Янішчыц называў Ніл Гілевіч, літаральна за некалькі тыдняў наведалі вучні школ Пінскага, Лунінецкага і Столінскага раёнаў.

Заснавальніца і дырэктарка ўстановы Антаніна Сідарук кажа, што ўся праца па захаванні спадчыны вядомай беларускай паэтэсы – гэта падмурак для будучыні Беларусі. Ужо сёння вядомыя імёны, на лёс якіх паўплывала творчаць Янішчыц:

Былыя вучні пішуць. Гэта і Міхаіл Башчук, яго артыкул «Жэня, Жэнечка» ёсць у нас, і яго верш «Пралеска», пакладзены на музыку. І Мікалай Куцко быў тройчы абраны ў парламент, выдаў кнігу «Парламент». Павел Нікалайчык – афіцэр-падводнік, выдаў 5 зборнікаў вершаў. І Лена Макарская займала прызавыя месцы ў конкурсе «Дэбют». Бачыце, працяг ідзе.

Антаніна Сідарук паведаміла, што пасля адной з нядаўніх экскурсій да яе падышла дзяўчынка і сказала, што адчувае незвычайны ўздым патрыятызму і адказнасці за Радзіму. Таму ў Парэччы спадзяюцца, што сёлета пытанне з абнаўленнем музея будзе вырашана.

Пятро Савіч

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах