Другое жыццё кляштара трынітарыяў у Оршы

14.11.2014 - Новости

Другое жыццё кляштара трынітарыяў у Оршы

Цяпер у будынку кляштара трынітарыяў («Ордэн Найсвяцейшай Троіцы», – Ordo Sanctissimae Trinitatis) у Оршы знаходзіцца ЗАГС і архіў – тут бяруць шлюб і атрымліваюць пасведчанне аб смерці.  Каля параднага ўваходу – скульптурная кампазіцыя – трон і чаравік, які, па замыслу аўтара, павінен нагадваць шчаслівую гісторыю Папялушкі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Да 50-х гадоў ХХ стагоддзя каля будынка кляштара быў яшчэ зруйнаваны касцёл (з 1836 года існаваў як праваслаўны Уваскрасенскі сабор).

Пасля Другой сусветнай вайны ў  будынку кляштара жылі людзі, а ў двары былі правалы, як казалі, «у падзямеллі і падземныя хады», дзеці кідалі туды каменьчыкі і слухалі, як каменьчык доўга падае ў глыбіню.

Да вайны ў будынку касцёла месціліся аэраклуб і вучэльня. Падчас вайны касцёл выгарэў усярэдзіне і мог быць адноўлены, але яго зруйнаваны ў канцы 1950-х гадоў.

Паліна Сцепаненка

Рубрики: Достопримечательности Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах