Дзеянні былога дырэктара ПДУП «Браслаўскія азёры» кваліфікаваны як крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам у буйным памеры

11.12.2013 - Новости

Дзеянні былога дырэктара ПДУП «Браслаўскія азёры» кваліфікаваны як крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам у буйным памеры

Браслаўскім раённым аддзелам следчага камітэта расследавана крымінальная справа ў адносінах былога дырэктара турыстычна-аздараўленчага ПДУП «Браслаўскія азёры». Былы ўжо дырэктар адпрацаваў на пасадзе нядоўга — з чэрвеня 2010 па красавік 2012 года. Але гэтага часу яму хапіла, каб перш за ўсё падумаць пра паляпшэнне свайго дабрабыту за кошт маёмасці прадпрыемства, паведамляе «Браслаўская звязда».

У сувязі з тым, што турбаза не мела асабліва каштоўнай маёмасці, дырэктар вырашыў задаволіцца тым, што трапляла на вочы. І схему крадзяжу абраў, можна сказаць, простую: даў падначаленым работнікам пералік маёмасці і распарадзіўся ацаніць яе па прымальным кошце і спісаць як нягодную. Маёмасць была самая розная: каструлі эмалірованыя, кухонныя і пасцельныя прыналежнасці, крэслы, дываны і дывановыя дарожкі, 2 тэлевізары, вуглавая канапа. Усяго было ўкрадзена і падрыхтавана для адпраўкі па месцажыхарстве ў г. Гродна маёмасці на суму 8 752 717 руб.

Але не пашанцавала, бо аўтамабіль, у якім перавозілася частка ўкрадзенага, у агр. Опса затрымалі супрацоўнікі групы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Браслаўскага РАУС. А далей, як вядома, следства, суд і прыгавор.

Дзеянні былога дырэктара кваліфікаваны як крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам у буйным памеры (ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса РБ). Тэрмін пакарання па гэтым артыкуле прадугледжаны ад 3 да 10 год пазбаўлення волі.

Прыгаворам суда Браслаўскага раёна Кузьменка асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Суд таксама прыняў да ўвагі шэраг змякчаючых віну абставін і адтэрмінаваў выкананне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на 2 гады.

Аляксандр Вязіцкі, следавацель следчага камітэта.

Рубрики: Грамадства

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах