Экскурс па музеі Максіма Багдановіча (+фота)

22.12.2013 - Новости

Экскурс па музеі Максіма Багдановіча (+фота)

Экспазіцыя музея Максіма Багдановіча дэмантавана ў 2012 годзе. Калі музей зачыняецца на рамонт, мала хто  ведае, што адбываецца ў сярэдзіне. Між тым сама экспазіцыя з’яўлялася творам мастацтва, за яе, стылізаваную пад «мадэрн», мастак Эдуард Агуновіч атрымаў Дзяржаўную прэмію. Цяпер гэтай экспазіцыі ў музеі Максіма Багдановіча няма, яе «выкінулі», паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Музей пачаў стварацца ў 1981, адчыніўся да 100-годдзя ў Мінску – у 1991 годзе. Аснову фондаў музея склалі зборы бібліёграфа Ніны Ватацы і экспанаты, перададзеныя сваякамі паэта ды сабраныя супрацоўнікамі падчас шматлікіх экспедыцый. Алесь Бяляцкі стаў дырэктарам музея ў 1989 годзе і працаваў да жніўня 1998 года.

Што адбылося цяпер? Чаму музей не працуе больш за 2 гады? Што такога «несучаснага» было ў экспазіцыі музея, што яе трэба было ламаць і выкідваць?

У кожнай зале былі экспанаты-сімвалы, якія фармавалі прастору. У першай зале такім экспанатам-сімвалам быў ручнік, які вышывала маці паэта, у другой зале – слуцкі пояс, у апошняй – гадзіннік, які адлічыў апошнія хвіліны зямнога жыцця Максіма Багдановіча.

Экспазіцыя мела свае таямніцы і непаўторныя асаблівасці. Напрыклад, візуальны эфект у зале 2 «Старая Беларусь», стылізаванай пад сярэднявечную капліцу, – выявы беларускіх адраджэнцаў і асветнікаў. Паміж 2 залай і 5 залай, якая мела назву «Смерць паэта. Няздзейсненыя спадзяванні» – ніша са слуцкім поясам. І калі з сярэдзіны залы глядзіш, то бачыш, як праз нішу да шэрагу адраджэнцаў далучаецца партрэт Максіма Багдановіча з 5 залы, ён быццам лунае ў паветры.

Калі рыхтавалася экспазіцыя музея Максіма Багдановіча і яго філіі «Беларуская хатка», то Мінская шпалерная фабрыка адмыслова зрабіла на замову шпалеры па ўзоры пачатку 20-га стагоддзя, знойдзеных ў доме, дзе жыў Максім Багдановіч у Мінску апошнія шэсць месяцаў перад ад'ездам у Ялту (філія музея «Беларуская хатка»). Усё падбіралася да дробязяў, каб перадаць атмасферу часу. А сама гісторыя «Хаткі»? Дом намаганнямі інтэлігенцыі ўратаваны быў ад руйнавання – яго перанеслі нават з адной вуліцы на другую, каб захаваць…

Захаваць, адбудаваць, каб потым знішчыць пад выглядам рамонту з «выкарыстаннем сучасных матэрыялаў».

Як пісаў Максім Багдановіч, «няма таго, што раньш было»...

Зале 2 «Старая Беларусь», стылізаваная пад сярэднявечную капліцу. Выявы беларускіх адраджэнцаў і асветнікаў

Фрагмент дэмантаванай экспазіцыі ў музеі Багдановіча – слуцкі пояс і муляж Статута Вялікага княства Літоўскага. У зале-2, якая мела назву «Старая Беларусь»

У першай экспанат-сімвал – ручнік, які вышывала маці паэта.

Пятая зала – «Няздзейсненыя задумы. Смерць паэта». Экспанат-сімвал – гадзіннік, які адлічыў апошнія хвіліны зямнога жыцця Максіма Багдановіча  

Ліст ад Алеся Бяляцкага з турмы. На канверце выява музея Максіма Багдановіча

Паліна Сцепаненка

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах