<p>4 лютага 2014 года а 17-й гадзіне адбудзецца адкрыццё выставы фатаграфій «Беларусь у Першай сусветнай вайне».</p>

Дакладныя копіі фотасведчанняў трагічнай гісторыі Беларусі пачатку ХХ ст. са збораў музеяў Рэспублікі Беларусь і фондаў прыватных калекцыянераў прадстаўлены ў высокатэхналагічнай экспазіцыі.
Удзельнікі выставы:
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь)
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей (Гродна, Беларусь)
Лідскі гісторыка-мастацкі музей
Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава (Кобрын, Беларусь)
Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І. Стаброўскага (Слонім, Беларусь)
Багданаў Уладзімір Анатольевіч (Мінск, Беларусь)
Ліхадзедаў Уладзімір Аляксеевіч (Мінск, Беларусь)