Фотафакт: У парку Жылібера з’явіўся цмок з лазы

14.04.2014 - Новости

Фотафакт: У парку Жылібера з’явіўся цмок з лазы

У гарадзенскім парку Жылібера можна ўбачыць незвычайныя інсталяцыі: даўжэзнага цмока і магутнае дрэва, сплеценыя з лазы. Яны размешчаны побач з каруселямі. Дзякуючы інсталяцыям ты нібыта апынаешся ў незвычайнай казцы. Шмат людзей фатаграфуюцца з казачным дрэвам, якое з’явілася ў мінулым годзе. А зараз да яго дадаўся вялікі цмок, выкананы ў такой самай тэхніцы, паведамляе «Твой стыль».

Адкуль з’явіліся гэтыя працы і хто іх майстар? Пляценне з лазы – гэта вельмі карпатлівая праца, і, безумоўна, каб стварыць такую канструкцыю, патрэбна натхненне. Высветлілася, што працы створаны рукамі гарадзенскага майстра Яўгена Блудава.

Выява цмока яшчэ знаходзіцца ў стадыі будовы. Яна павінна быць гатова да адкрыцця сезону ў парку – каруселі сёлета пачнуць працу 20 красавіка.

Ганна Сільвановіч

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах