<p><strong>У суботу, 20 чэрвеня, спаўняецца год з дня афіцыйнага адкрыцця галерэі мастака Кастуся Качана ў Навагрудку. У гэты дзень уваход у галерэю будзе бясплатны.</strong></p>

Ёсць добрая нагода наведаць карцінную галерэю, пазнаёміцца з творчасцю аднаго з лепшых мастакоў-пейзажыстаў Беларусі, а таксама паслухаць жывую музыку ў выкананні юных музыкантаў (з 11 да 13 гадзін), сустрэцца з аўтарам (сустрэча адбудзецца ў 12 гадзін).

У галерэі дзве прасторныя залы, дзе прадстаўлены работы майстра пейзажа і нацюрморта, і майстэрня мастака. Вам прадастаўляецца ўнікальная магчымасць убачыць усе этапы напісання палатна: ад накіда да карціны.

Не пакіне абыякавымі і калекцыя шляхецкага шклянога посуду, які з любоўю сабрала гасцінная гаспадыня галерэі Жанна Барысаўна. Яшчэ ў  адным з залаў размясцілася невялікае кафэ, дзе пры жаданні можна выпіць кавы ці гарбаты.

Галерэя размешчана па адрасе: г. Навагрудак,  вул. Замкавая, 9

 Даведкі па тэл. +375(29) 346-03-23

www.kachangallery.com

gallery.kachan@gmail.com