https://www.traditionrolex.com/8
<p>У гарадзенскай антыкавярні “Жывы Час” адбылася сустрэча, арганізаваная краязнаўцамі і гісторыкамі, што вывучаюць традыцыі горада над Нёманам.</p>

<p>Кожны прысутны мог паспрабаваць гарадзенскі сэрнік ці пернік, селядзец ў вінным соўсе і македонскую бузу, якой частавалі наведвальнікаў цяперашней вуліцы Савецкай ў 20-я гады ХХ стагоддзя, паведамляе <a href="http://www.racyja.com/kultura/garadzentsy-pasprabavali-smak-garod/"><u><strong>Беларускае Радыё Рацыя</strong></u></a></p>

Пра смакі і традыцыі распавядае гарадзенскі гісторык Тацяна Касатая:

 - Кожны рэгіён мае свае адметнасці і асаблівасці ў кулінарыі, але мы пра гэта не ведаем, мы гэтым не займаеся, мы гэта не вывучаем. Зараз ідзе такая тэндэнцыя, што адчыняюцца кавярні, якія прадстаўляюць, праўда, не гарадзенскую, а беларускую кухню. Улічваючы, што ёсць нейкія асаблівасці ў Гародні мы вырашылі сваімі рукамі зрабіць стравы, рэцэпты якіх распыталі ў старых гарадзенцаў.

https://www.traditionrolex.com/8