Гарадзенцам прэзентавалі боды-арт па Радэну

23.05.2014 - Новости

Гарадзенцам прэзентавалі боды-арт па Радэну

Ізраільскі мастак Слава Адам прадставіў ў Гародні дзесяць сваіх работ, зробленых у цікавай канцэпцыі. Вядомыя творы Агюста Радэна ён зрабіў праз боды-арт, і яны былі паказаныя ў выглядзе фота ў гарадзенскай антыкавярні «Жывы час».

Сама сустрэча адбывалася ў выглядзе невялікага шоў: мастак маляваў прыгожыя палотны на аголеных дзяўчатах, і толькі пасля гэтага адбылося адкрыццё выставы.

Пра праект Слава Адам распавёў Беларускаму Радыё Рацыя:

– Пад кожную скульптуру – мадэль, якая падыхозіць па прапорцыях. У дадзеным выпадку вось гэтая «Ева» – жанчына ва ўзросце, гэта адчуваецца, у добрым сэнсе. Ёсць вядомая скульптура «Пацалунак» – там дзяўчына вельмі маладзенькая. Я сам з Ізраіля. Мадэлі нашы – мясцовыя. Гародня – гэта пілотны праект. Нават у Ізраіле паказу не было.

Прэзентацыя праектаў Славы Адама будзе працягвацца два дні. У другі дзень пасля адкрыцця сваёй выставы ён прапануе гарадзенцам адкрытую лекцыю па мастацтве боды-арту.

Фота Савелія Малчанава

Рубрики: Акции

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах