Гродзенец прапануе запусціць у горадзе рэтрааўтобус

05.11.2015 - Новости

Гродзенец прапануе запусціць у горадзе рэтрааўтобус

Студэнт гістфака Аляксандр Перагудаў прапануе з дапамогай гарадскіх аўтобусаў папулярызаваць беларускую гісторыю, пiша «Твой стыль».

«Некалькі гадоў па вуліцах Гродна курсіруе адрэстаўраваны рэтратралейбус ЗИУ-682. І гэта вельмі файна, бо болей такіх у горадзе над Нёманам не засталося. Ён — частка гродзенскай гісторыі савецкай эпохі. Кожны жадаючы можа здзейсніць на ім невялікае падарожжа ў мінулае, сваё дзяцінства. А колькі іх было яшчэ гадоў 1015 таму!

Як і «Ікарусаў», дарэчы. Сёння гэты аўтобус увогуле рэдкі госць на вуліцах Гродна, бо на гарадскіх маршрутах іх няма гады чатыры ўжо дакладна. А было б вельмі добра, каб хоць адзін адрэстаўраваць, і хай перавозіў бы пасажыраў. Рэтра-Ikarus-260 :) Я паразважаў над яго мажлівым аздабленнем – гістарычным дызайнам, які прысвечаны выбітным асобам з гісторыі горада. Гэта толькі ўзор, тэма дыскусійная, канешне», — напісаў гродзенец на сваёй старонцы ў Фэйсбук, дзе выклаў эскізы рэтрааўтобуса.

get_img32

Па словах аўтара, праект дазволіць нагадаць гараджанам пра выбітныя постаці з нашай гісторыі, зрабіць яшчэ адзін дадатковы турыстычны элемент інфраструктуры нашага горада, яшчэ адну «цікавостку» для турыстаў.

«Гэта папулярызацыя нашай культуры і мовы сучаснымі сродкамі. Ды гэта і проста прыгожа. Нават калі праект з рэтрааўтобусам цяжка рэалізаваць, было б файна выканаць такое знешняе аздабленне для шэрагу сучасных гарадскіх аўтобусаў, напрыклад, МАЗ. Трэба пра гэта ў кіраўніцтва аўтапарка запытацца, як яны да гэтага ставяцца», — адзначыў Аляксандр Перагудаў у размове з «Тваім стылем».

Аляксандр прапануе такі аўтобус аздобіць знутры рэтраздымкамі, як гэта зроблена ў гарадскіх тралейбусах.

«Размовы пра адкрыццё першых рэгулярных аўтобусных маршрутаў у Гродне ішлі ў лістападзе 1929 года, 86 гадоў таму, багата гісторыі пра гэта ёсць ужо. А адкрыліся ў студзені 1930-га, калі не памыляюся.

Увогуле, такі маленькі праект — гэта яшчэ адна з ініцыятыў ад шэраговых грамадзян аб добраўпарадкаванні горада, як і графіці на Замкавай гары, скульптура са старога ясеня. Гэта проста ідэя, як зрабіць наш горад лепш, тым больш што апошнім часам кантакты паміж гарадскімі ўладамі і грамадзянамі актывізаваліся, праекты знаходзяць падтрымку. А рэалізацыя праекта рэтрааўтобуса можа быць выдатным працягам узаемадзеяння мясцовых улад і грамадскасці», — падкрэсліў Аляксандр Перагудаў.

s13.ru

Рубрики: Транспорт

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах