Гарадзенскі Стары замак запрашае школьнікаў на пошукі каралеўскіх скарбаў

19.03.2014 - Новости

Гарадзенскі Стары замак запрашае школьнікаў на пошукі каралеўскіх скарбаў

Хочаш адчуць сябе гісторыкам, археолагам, краязнаўцам і дэтэктывам? Знайсці частку скарба Стэфана Баторыя, якую, паводле легенды, схаваў у Старым замку прывід ягонай жонкі? Збірай каманду і прыходзь у музей!

Як распавяла «Твайму стылю» загадчыца навукова-асветніцкага аддзела Вольга Макарчук, музейная квэст-гульня «У прошуках скарба» разлічана на вучняў сярэдніх і старэйшых класаў і навучэнцаў каледжаў.

Гісторыка-археалагічны музей прапануе камандам у складзе 5–20 чалавек пазнавальна-забаўляльную гульню-вандроўку з выкананнем пакрокавых заданняў. Мэта – знайсці скарб Стэфана Баторыя.

Усё неабходнае для гульні можна будзе атрымаць на месцы, а навуковыя супрацоўнікі музея дапамогуць гульцам кансультацыямі.

Кошт удзелу – 20 тысяч беларускіх рублёў на чалавека.

Адначасова ў пошуках скарба можа ўдзельнічаць і некалькі каманд.

Квэст-гульня – апошняя распрацоўка навукова-асветніцкага аддзела музея, які гатовы запусціць гульню, як толькі з’явяцца ахвотныя. Дзеля зручнасці ўдзельнікаў пра жаданне паўдзельнічаць у гульні лепш папярэдзіць музейных супрацоўнікаў па тэлефонах 74-33-60 альбо 72-18-51.

Цягам двух месяцаў у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі з’явіцца аналагічная гульня для самых маленькіх наведвальнікаў, у перспектыве – распрацоўка квэсту для студэнтаў.

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах