Гарадзенскія сцімпанкі прэзентавалі першы ў Беларусі бульбамёт

26.04.2014 - Новости

Гарадзенскія сцімпанкі прэзентавалі першы ў Беларусі бульбамёт

На гарадзенскім Х байк-фэсце гарадзенскія сцімпанкі прэзентавалі першы ў Беларусі бульбамёт. Сцімпанк – гэта такі кірунак у навуковай фантастыцы, які мадэлюе чалавечую цывілізацыю без электрычнасці. У такой альтэрнатыўнай гісторыі крыніцай прагрэсу з'яўляюцца паравыя машыны. Усе складаныя механізмы працуюць ад энергіі пары. Узор для аматараў сцімпанка – стыль, мода і культура ХІХ стагоддзя, асабліва віктарыянскай Англіі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

І першы бульбамёт працуе, як пушка, пад ціскам паветра. Пра сваё вынаходніцтва распавядае Васіль Калач, адзін з арганізатараў сцімпанк-руху ў Беларусі: 

У нас першы ў краіне бульбамётны цір. «Мегамаланка» ўпершыню прадстаўляе шаноўнай публіцы дзве мадэлі бульбамётаў: пяхотную і стацыянарную мадэль тыпу гаўбіца. Страляе бульбай больш як на 100 метраў, прабівае фанеру таўшчынёй 5–8 мм з адлегласці 25–30 метраў. Калі ўставіць у ствол не бульбу, а штосьці больш цвёрдае, то можна прабіць нават дзверцу аўтамабіля.

Па словах Васіля Калача, гэтыя пушкі і стрэлы з іх ўжо карыстаюцца попытам на розных карпаратыўных мерапрыемствах ў Беларусі.

Ігар Мікалаеў, Гародня

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах