Гродна «гудзіць» на Фестывалі: рэкі літоўскага піва і торт у форме Грузіі

08.06.2014 - Новости

Гродна «гудзіць» на Фестывалі: рэкі літоўскага піва і торт у форме Грузіі

7 чэрвеня праходзіла самая цікавая і інтрыгуючая частка фэсту нацыянальных культур: адкрыліся 22 нацыянальных падворкі ад 35 нацыянальнасцяў, паведамляе Euroradio.

Цэнтр Гродна ператварыўся ў вялікую творчую і кулінарную пляцоўку. Грузінскі падворак частаваў гараджан 20-кілаграмовым тортам у форме Грузіі – з выявай іх радзімы з гарадамі і асаблівасцямі прыроды. Літоўцы паілі бясплатным замежным півам, габрэі раздавалі традыцыйную мацу, а ўкраінцы частавалі варэнікамі. «Часцінку Лацінскай Амерыкі» прывезлі ў Гродна з Венесуэлы – смажаныя бананы і чорныя бабы.

На любы густ былі нацыянальныя танцы і песні ад чувашоў, мардвін, цыган і азербайджанцаў. Карэйцы таньчылі з барабанамі, італьянцы – фламенка з веерамі, а грэкі – сіртакі са старажытнымі багамі.

Палестынцы паказалі нацыянальны вясельны абрад, з іранцамі гараджане малявалі ў тэхніцы каліграфіі, а з індыйцамі вучыліся апранаць сары. Малдаване ж увогуле чыталі вершы, прысвечаныя фестывалю.

У гэты ж дзень на месцы ўзарванага савецкімі ўладамі храма Фара Вітаўта ў цэнтры горада асвяцілі памятны знак. А ў Лютэранскай кірсе ўпершыню гучаў новы арган з Германіі. Таксама на набярэжнай Нёмана аматары кітайскай культуры запусцілі паветраных змеяў.

Завершыцца другі дзень фестывалю выступамі зорак эстрады і творчых калектываў розных нацыянальнасцяў.

 

Рубрики: Фестивали

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах