https://www.traditionrolex.com/8
<p>Выстава <span style="color: rgb(0, 0, 0); font-family: 'Open Sans', Verdana, Geneva, sans-serif; font-size: 14px; line-height: 17px;">— </span>гэта вынік творчай дзейнасці мастачкі Алены Шлегель за апошнія 15 гадоў.</p>

Наведвальнікі атрымаюць магчымасць убачыць работы з серый «Этнаграфія», «Міфалогія», «Алфавіт», «Рабро Адама», «Медальёны». Таксама будуць прадстаўлены фота твораў на аб'ектах.

Прастора выстаўкі павінна стаць сваеасаблівым полем гульні ўяўлення і асацыяцый. У правілы гэтай гульні ўваходзіць выкарыстанне ўсялякага роду рэмінісцэнцый з культурнага мінулага розных эпох і краін, стылістычных ключоў і знакаў, аўтарскіх інтэрпрэтацый вядомых сюжэтаў, феерыі маскарадных пераўвасабленняў.

Назва выстаўкі «САДЫ СЕМІРАМІДЫ» адпраўляе гледача да вобразу містычных садоў вавілонскай царыцы, напоўненых цудамі і раўнацэннымі па прыгажосці эдэмскаму саду.

Экспазіцыя будзе вырашацца ў стылі сваеасаблівага «эстэтычнага ідэалізму», ствараць уражанне «маленькага раю», пацвярджаючы яшчэ раз тое, што мастак і сёння мае права зрабіць сваім credo проста Прыгажосць (у меру яго разумення, магчымасцяў і таленту).

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў РБ, пр-т Незалежнасці, 47.

https://www.traditionrolex.com/8