https://www.traditionrolex.com/8
<p>Івянецкая кераміка вядома яшчэ з XVI стагоддзя. Нездарма ўжо ў XIX–XX стст. Івянец называлі «сталіцай ганчарства». З гліны тут ляпілі посуд, прадметы побыту, музычныя інструменты, цацкі і нават арганныя трубы.</p>

Працавітасць, здольнасць адчуваць уласцівасці гліны і валоданне сакрэтамі майстэрства дазволілі мясцовым мастакам стварыць сапраўдныя шэдэўры керамічнага мастацтва, якія і сёння здзіўляюць і ўражваюць бездакорным густам. Майстры імкнуліся простым утылітарным формам надаць дэкаратыўнасць і індывідуальнасць. Так і з’явіліся ўнікальныя тэхнікі – ангоб і фляндроўка.

Падрабязна пазнаёміцца з работамі сучасных майстроў і прыкладамі работ майстроў XX стагоддзя з фондаў музея і прыватных калекцый можна ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах на выставе «Івянецкая школа керамікі: традыцыі і сучаснасць». Выстава працуе з 12.11.2015 па 09.01.2016. 

Уваходны білет для дарослых  20 000 руб., для дзяцей  10 000 руб. 

https://www.traditionrolex.com/8