Кітаец Іван Шу хоча адправіцца на ровары з Берасця ў больш чым дзясятак гарадоў Еўропы

17.06.2014 - Новости

Кітаец Іван Шу хоча адправіцца на ровары з Берасця ў больш чым дзясятак гарадоў Еўропы

З Берасця ў больш чым дзясятак гарадоў Еўропы на ровары хоча адправіцца кітаец Іван Шу. Старт яго вандроўкі пачнецца ў сераду, 18 чэрвеня, ад Берасцейскай крэпасці. Аматара вандровак вырашылі падтрымаць актывісты ініцыятывы «За вела-Берасце» – пра гэта паведаміў «Беларускае Радыё Рацыя« каардынатар Уладзімір Красько:

Гэты маршрут надзвычай цікавы, насычаны. І для таго, каб ён прайшоў паспяхова, трэба Івана Шу добра правесці ў дарогу. Таму мы запрашаем усіх берасцейцаў у сераду, 18 чэрвеня, у 10.00 у Берасцейскую крэпасць, старт каля зоркі. І чым больш будзе тых, хто хоча праводзіць нашага госця ў такі далёкі шлях, тым , спадзяёмся, будзе больш удалай і паспяховай яго паездка.

Іван Шу плануе праехацца па такіх гарадах Еўропы, як Вільнюс, Хельсінкі, Стакгольм, Осла, Капенгаген, Гамбург, Амстэрдам, Кёльн, Будапешт, Кракаў, Дрэздэн, Берлін і іншых. Велапрабегам кітаец хоча прыцягнуць увагу да беларускіх дзяцей-сірот і дзяцей з асаблівасцямі развіцця і па магчымасці сабраць для іх грошы.

Рубрики: Активный Туризм Акции

Страны: Беларусь Китай


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах