Каб размясціць гасцей Чэмпіяната свету па хакеі, студэнтаў выселяць з інтэрнатаў

22.01.2014 - Новости

Каб размясціць гасцей Чэмпіяната свету па хакеі, студэнтаў выселяць з інтэрнатаў

А студэнтам БДУІР прапануюць працаваць на абслузе турыстаў, сообщает Euroradio.

«Вучоба ў нас не пераносіцца. З нашага інтэрната ў студэнцкай вёсцы выселяць студэнтаў і пераселяць у старыя інтэрнаты. Гэта малодшыя курсы. А пяцікурснікаў, відаць, выселяць з усіх інтэрнатаў», – турбуецца студэнтка-пяцікурсніца з універсітэта інфарматыкі і электронікі Ганна. Цяпер збіраецца шукаць кватэру, бо трэба выехаць ужо да канца сакавіка.

А ў адміністрацыі гэтай ВНУ супакойваюць: маўляў, ёсць рэзервовыя інтэрнаты. Але дакладна не гавораць, ці змогуць перасяліць усіх.

«Па ўсім горадзе ёсць інтэрнаты, якія стаяць у рэзерве, каб студэнтаў са студэнцкай вёскі туды перасяліць. У нас яшчэ крыло адно ёсць у рэзерве», – расказваюць Еўрарадыё ў БДУІРы.

Кіруемся ў студэнцкую вёску на Дзяржынскага, каб даведацца, каго ўсё ж высяляюць і што ўзамен.

«Ды ўсю гэтую вёску выселяць. Наш інтэрнат дакладна, а дзе мы жыць будзем, невядома. Давядзецца, можа, кватэру шукаць. У красавіку трэба выехаць», – расказвае студэнт Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Антон, якога сустракаю каля інтэрнатаў.

У інтэрнаце ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі набіраюць валанцёраў для абслугоўвання турыстаў: у холе абвестка – раяць звяртацца да выхавальнікаў.

«Нас высяляюць, але дадуць іншы інтэрнат. Там новы будзе», – распавядае студэнтка з Педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Нас не высяляць, упэўненыя студэнткі Беларускага медыцынскага ўніверсітэта.

«Заняткі ж не будуць перапыняць, дык навошта высяляць нас? Відаць, не будуць. Мы нічога не чулі пра гэта», – расказваюць студэнткі.

БДУ аддае пад чэмпіянат адзін свой інтэрнат у студэнцкай вёсцы. Але спадзяюцца, што той не спатрэбіцца.

«Усё будзе залежаць ад таго, колькі там будзе заявак. У нас дамова з «ЦэнтрКурортам» на наш 4-ы інтэрнат. Студэнтаў будуць некуды перасяляць, але куды…? Мы планавалі ў трэці пасля капрамонту, але яго не дарабілі…», – рыхтуюцца да чэмпіянату ў студгарадку БДУ.

Пад чэмпіянат па хакеі ў студэнцкай вёсцы «ЦэнтрКурорт» мае пяць інтэрнатаў, падлічваюць у дзяржаўным турагенцтве. Тут ужо называюць інтэрнаты «фан-вёскай».

А вось такая абвестка цяпер вісіць у інтэрнаце БДУІР.

Арцём Мартыновіч

Рубрики: Гостиницы

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах