Каля аўтастанцыі ў Браславе з'явіліся драўляныя каровы

05.06.2014 - Новости

Каля аўтастанцыі ў Браславе з'явіліся драўляныя каровы

Вось такія прыгожыя драўляныя каровы з нядаўняга часу «пасвяцца» на лузе каля аўтастанцыі. Кожны, хто ўязджае ў Браслаў, адразу заўважае, як змянілася раней пустуючае месца, паведамляе «Браслаўская звязда».

Кожны, хто ўязджае ў Браслаў, адразу заўважае, як змянілася раней пустуючае месца.

Такія фігуры прыўнеслі новае і нестандартнае ў знешні выгляд Браслава. Ідэя стварэння незвычайных арт-дызайнерскіх кароў зарадзілася ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму. Падобныя малыя архітэктурныя формы з драўляных дошчачак вельмі папулярныя ў Еўропе. Зараз нешта падобнае з’явілася і ў нас. Драўляныя каровы выдатна ўпрыгожылі луг.

Самым складаным было стварыць такі арт-дызайн. Гэты адказны этап лёг на плечы настаўнікаў працоўнага навучання СШ № 1, СШ № 2, Друйскай, Каз’янскай, Дрысвяцкай і Опсаўскай школ, а прафінансаваў праект аддзел адукацыі, спорту і турызму.

Калі меркаваць па водгуках браслаўчан, новыя фігуры ім прыйшліся даспадобы. А госці горада ўсё часцей імкнуцца сфатаграфавацца з драўлянымі каровамі.

Тэкст і фота Таццяны Пятушкі.

Рубрики: Калейдоскоп

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах