https://www.traditionrolex.com/8
<p>У менскім касцёле святых Сымона і Алены сёння ўпершыню будзе  адслужана  Пастэрка па-ангельску, паведамляе <a href="http://www.racyja.com/hramadstva/katoliki-i-greka-katoliki-belarusi-ad/"><u><strong>Беларускае Радыё Рацыя.</strong></u></a></p>

Адмысловая служба на ангельскай мове пройдзе па просьбе апостальскага нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроці,  гаворыць  пробашч Уладыслаў Завальнюк:

- А 18-й гадзіне адбудзецца багаслужба на ангельскай мове для дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага ў Беларусі, для амбасадараў, дыпламатаў. Упершыню ў нашым касцёле будзе служыцца Святая імша па-ангельску.

Вілея ці Куцця  – ў  гэты дзень у католікаў прынята дзяліцца святочным хлебам – аплаткам, ды віншаваць з Калядамі.

Здаровых ды сямейных Калядных святаў! Радасці ў кожны дом!

https://www.traditionrolex.com/8