https://www.traditionrolex.com/8
<p>«Колеры зімы» – гэта персанальная выстава аднаго са знакамітых гарадзенскіх фатографаў Яўгена Бузука.</p>

<p>Працы Яўгена знаходзяцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце: Канадзе і Нямеччыне, Аўстраліі і Расіі. Аўтар мае вялікую колькасць узнагарод за свае выставы, паведамляе <u><a href="http://www.racyja.com/kultura/kolery-zimy-u-fatagrafiyakh-yaugena-buz/"><strong>Беларускае Радыё Рацыя.</strong></a></u></p>

На прэзентацыі Яўген Бузук распавядаў гісторыі сваіх фотаздымкаў, якія рабіў падчас падарожжаў па свеце:

– Гэта проста падборка нейкіх добрых, на маю думку, здымкаў, якія былі зроблены ў розных краінах, але ўсе яны былі зроблены зімой. Зіма  розная – на поўначы яна чорна-белая, на поўдні яна больш яркая, хаця бывае і наадварот. Вось гэту рознакаляровасць, гэтыя адметнасці зімы ў розных краінах, у розных кутках я і хацеў паказаць – гэта Швецыя, Фінляндыя, Славакія, Чэхія, Куба.

Яўген Бузук былы ўрач-псіхіятр, з 2011 года прафесійна займаецца фатаграфіяй.

На сустрэчу, што адбывалася ў гарадзенскай антыкавярні «Жывы час», прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.

https://www.traditionrolex.com/8