Колькі каштуе пазаўзець за Грышына і Домрачаву ў Сочы?

29.01.2014 - Новости

Колькі каштуе пазаўзець за Грышына і Домрачаву ў Сочы?

Беларускі НАК абвясціў зніжку на квіткі, “Цэнтркурорт” забяспечвае пражыванне. Але без тысячы долараў на Гульні так проста не трапіць, паведамляе Euroradio.

Раней нацэнка на алімпійскія квіткі складала 20%, а стала ? 10%. Еўрарадыё знайшло на сайце noc.by інфармацыю пра наяўнасць квіткоў на спаборніцтвы, дзе выступаюць беларусы.

“Трэба да нас пад’ехаць, мы падпішам дамову. Потым трэба зрабіць аплату ў “Белаграпрамбанку” і прынесці квітанцыю, ? тлумачыць спецыяліст НАКу. ? Пасля таго, як мы ўбачым грошы на рахунку, можам аддаць квіткі”.

“Ці можна яшчэ трапіць на мужчынскі фрыстайл, дзе выступяць нашы?”

Спецыяліст НАК: Так, квіткі яшчэ засталіся, але няшмат ? сем штук. Ёсць квіткі і на біятлон, але таксама няшмат”.

Праход на спаборніцтвы мы забяспечылі. Але дабрацца ў Сочы падчас Алімпіяды і там пераначаваць няпроста і нятанна.

Просім турагенцтва “Цэнтркурорт” адправіць нас на Гульні, каб убачыць фрыстайлістаў — Грышына, Дашчынскага і Кушніра (спаборніцтвы адбудуцца 17-га лютага).

Аказалася, што самалёт “Белавіа” вылятае з Мінска 15-га, а вяртаецца днём у дзень спаборніцтваў. Таму давядзецца завіснуць у Сочы да… 20-га лютага. То бок правесці дзесьці пяць начэй!

“Аднамеснае размяшчэнне ? 4340 расійскіх рублёў (125$) у суткі. Калі двухмясцовы нумар, то 2870 расійскіх рублёў (82$) на чалавека”, ? знаёміць з коштамі спецыяліст “Цэнтркурорта”.

Калі ўжо давядзецца сядзець у Сочы, чаму б не схадзіць на біятлон. Нам прапаноўваюць змяшаную эстафету, якая адбудзецца 19-га лютага.

“Квіток на фрыстайл каштуе 876000 беларускіх рублёў, на біятлон ? 520200 рублёў. Плюс пералёт: 280 еўра ў два бакі і пражыванне”, ? складвае ўсе часцінкі пазла спецыяліст “Цэнтркурорта”.

Дарэчы, квіток на фрыстайл танней купляць у НАКу. На 80 тысяч беларускіх рублёў. Пералёт замаўляем наўпрост праз “Белавіа”. Атрымалася на 23 еўра танней, чым праз “Цэнтркурорт, ? 257 еўра.

Такім чынам, пераводзім усе лічбы ў долары і падлічваем, у якую суму стане наша вандроўка на Алімпіяду.

Пералёт купляем у “Белавіа” за 350$ у два бакі. Квіткі на фрыстайл і біятлон ? у “Цэнтркурорце” (за 145$). Пяць начэй у аднамесным нумары таксама замаўляем праз тураператара ? за 625$. Усё разам атрымліваецца ? 1120$. І гэта без ежы і іншых забаваў.

Страны: Беларусь Россия


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах