Край|BY: Капыль – ціхі райцэнтр, які памятае вікінгаў

21.10.2014 - Новости

Край|BY: Капыль – ціхі райцэнтр, які памятае вікінгаў

Гарадок Капыль – ціхі раённы цэнтр, які, хоць і памятае вікінгаў і размешчаны паблізу раскручанага Нясвіжа, пакуль абдзелены ўвагай турыстаў. Аднак мы ж робім усё на свой капыл, таму не лянуемся і знаходзім цікавосткі ў нібыта самых звычайных месцах!

У XIII стагоддзі, каб трапіць у Капыль, вам давялося б пераадолець вонкавы роў у 11 метраў шырыні, ускараскацца на 8-метровы вал, а тады яшчэ адзін 20-метровы роў і 3-метровы вал. Сёння ўсё нашмат прасцей! Націскаем «PLAY» і тэлепартуемся ў Капыль!

Вандруем online разам з праектам «Край|BY»!

«Край|BY» – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне» ПАН-студыя».

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах