«Край|BY»: Лучай – рэзідэнцыя астраномкі-мецэнаткі

09.09.2014 - Новости

«Край|BY»: Лучай – рэзідэнцыя астраномкі-мецэнаткі

Доўгі час Лучай сярод іншых паселішчаў усходняй Ашмяншчыны нічым не вы-Лучаўся. Пакуль у XVIII стагоддзі тагачасныя гаспадары мястэчка не вырашылі зрабіць тут цэнтр каталіцызму. Тады ж Альжбета Пузына з Агінскіх ператварыла Лучай у сваю рэзідэнцыю, але не для забаў. Тут яна на навуковым узроўні займалася астраноміяй. Больш за тое, рэгулярна праяўляла сваю шчодрасць, за што генерал ордэна Ларэнца Рычы зацвердзіў адмысловую малітву ў гонар беларускай мецэнаткі (за Альжбету езуіты маліліся ва ўсіх курыях ордэна па ўсім свеце!), а за падтрымку астраноміі ў ВКЛ была ўвекавечаная Міцкевічам у «Пану Тадэвушу».

Чым яшчэ, акрамя неверагоднай прыгажосці касцёла, краявідаў і музычных фестываляў, што ладзіць для ўсяго наваколля ксёндз Мікалай Ліпскі, вядомы Лучай сёння, даведайцеся з чарговага online-падарожжа «Край|BY».


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах