«Край|BY»: Сталовічы – беларускі масток у Мальту

19.08.2014 - Новости

«Край|BY»: Сталовічы – беларускі масток у Мальту

Доўгія стагоддзі менавіта гэтае маленькае беларускае мястэчка звязвала нашу краіну (УВАГА!) з Мальтай! Ім жа валодала дачка апошняга сербскага дэспата, апекаваліся Радзівілы, Астрожскія і Чартарыйскія. Тут адбылося апошняе ваеннае супраціўленне перад першым падзелам Рэчы Паспалітай  1772 года і быў знойдзены кампраміс з царскім урадам у 1911-м.

Сёння «Край|BY» запрашае ў online-падарожжа ў мястэчка Сталовічы, ці СтАлавічы, як каму больш даспадобы.

«Край|BY» – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне «ПАН-студыя».

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах