«Край|BY»: натхняльная Паланэчка

14.10.2014 - Новости

«Край|BY»: натхняльная Паланэчка

Паланэчка – унікальнае месца, у якім пабудаваны ў часы Вітаўта касцёл з той пары ніколі не зачыняўся і не пераходзіў да іншых канфесій! Ці шмат дзе ў Беларусі могуць гэтым пахваліцца? Гэтая сёння правінцыйная вёска калісьці была мястэчкам, бачыла войны і паўстанні, паразы і перамогі, моц веры і яднання людзей.

Яна натхняла таленавітага кампазітара з роду Радзівілаў, а цяпер Паланэчкай натхніўся і запрашае ў падарожжа праект «Край|BY». Глядзім і вандруем разам!

«Край|BY» – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павел Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне «ПАН-студыя».

 

Рубрики: Достопримечательности Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах