Крым для беларусаў ператвараецца ў экстрэмальны накірунак?

04.06.2014 - Новости

Крым для беларусаў ператвараецца ў экстрэмальны накірунак?

Летні сезон адпачынкаў пачаўся, але ў мінулым любімы для многіх Крым сёння для беларусаў практычна закрыты. Чаму? Пра гэта карэспандэнту Беларускае Радыё Рацыя распавядае галоўны рэдактар газеты «Турызм і адпачынак» Лілія Кобзік.

Лілія Кобзік: Сітуацыя ў Крыме, які Украіна аб’явіла акупаваным (а міжнародная грамадскасць прызнала гэта), аналагічная з Паўночным Кіпрам. На Паўночным Кіпры ўсё цудоўна – і прырода, і добрыя атэлі… Але турыстаў няма, таму што тэрыторыя таксама акупаваная. Таму можна меркаваць, што такая ж будучыня можа чакаць і цяпер ужо расійскі турыстычны Крым. Беларускія турфірмы зараз, натуральна, не пасылаюць турыстаў туды, баяцца, але нейкая надзея на заўтрашні дзень у іх яшчэ ёсць.

РР: Колькі беларусаў за сезон наведвалі Крым?

Лілія Кобзік: Каля паўмільёна чалавек. Зараз яны альбо наогул нікуды не паедуць, альбо размяркуюцца па Балгарыі, Турцыі, Грэцыі… Крым стаў для турыстаў шэрай дзіркай. Ды, наколькі я разумею, і для саміх крымчан зараз перыяд нявызначанасці. Яны ні ў чым не ўпэўненыя, і прымаць у такіх умовах турыстаў – справа няўдзячная. Ды і адпраўляць ніхто не збіраецца, бо гэта рызыка. Так што ў гэтым годзе адпачынку ў Крыме не будзе.

РР: З 1 чэрвеня ў Крыме ўведзены замест грыўны расійскі рубель…

Лілія Кобзік: Што б там не ўводзілі, няма галоўнага – стабілізацыі. Можа быць, пастаянныя наведвальнікі Крымскага паўвострава і ў гэтым сезоне не зменяць сабе, але ж сам па сабе турызм – не экстрэмальны від спорту, а адпачынак. Стрэсаў у нас і так за год хапае. Сэнс турызма ў бяспецы і камфорце. А які камфорт у Крыме, калі ў чалавека будзе балець галава зусім аб іншым?

РР: Ва ўкраінскім Крыме быў дастаткова недарагі адпачынак. А што чакаецца зараз?

Лілія Кобзік: Паглядзіце на цэны ў расійскім Сочы – усё вельмі дорага. Горад стаіць паўпусты. Мне распавядалі, што амаль усе супрацоўнікі сочынскіх гатэляў аказаліся на біржы працы. Расійскія турысты самі не хочуць ехаць на айчынныя курорты – лепш за мяжу. Гэдак жа, як аддаюць перавагу «Мерседэсу», а не «Ладзе-Каліне». Таму што якасць зусім іншая. Таму, калі Расія забірала Крым, яна зусім не прадумала ўсе наступствы.

РР: Былі чуткі, што хочуць стварыць спецыяльную авіякампанію, якая будзе вазіць турыстаў у Крым. Гэта жарт такі?

Лілія Кобзік: Калі «Аэрафлот» паляціць у Крым, то яму будзе закрыта паветраная прастора, бо тэрыторыя лічыцца акупаванай. Можа, Расія і створыць авіякампанію, але хіба гэта нармальна? Натуральна, усё можна зрабіць адміністрацыйнымі метадамі. Як у Мінску адміністрацыйным шляхам увялі на тры тыдні гасціннасць у горадзе на час хакейнага чэмпіянату. Але ж гэта ўсё часова. А сэнс – у надзейнасці і перспектыве. Таму сёння Крым для беларусаў ператвараецца ў экстрэмальны накірунак.

Кастусь Заблоцкі

Рубрики: Комментарии

Страны: Украина


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах