https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>Учора ў Цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава Андруся Такінданга «Крыжовы шлях — дошка аловак акрыл». Экспазіцыя складаецца з дзвюх частак.</strong></p>

У першай прадстаўлена чатырнаццаць карцін-абразоў са сцэнай нясення крыжа. Непасрэдна Крыжовы шлях быў зроблены мастаком па просьбе ксяндза Лучайскага касцёла  Мікалая Ліпскага (парафія св. Юды Тадэвуша апостала) для касцёльных могілак.

Другая частка складаецца з ілюстрацый да праекту «Магічная мапа», сумесна з кампаніяй «Будзьма беларусамі». Гэта аповяды амаль пяцідзесяці аўтараў пра розныя беларускія мясціны, у якіх аўтары расказваюць пра свой любімы куточак, а Андрусь выступае ў ролі мастака.

«У кожнага з нас свой непаўторны жыццёвы шлях, які мы праходзім, які мы, па сутнасці, павінны прайсці. І кожны дзень дае нам гэты выбар шляху праз тое, што нас акружае», — лічыць куратар выставы Каміла Янушкевіч. Менавіта яна і прапанавала зладзіць гэтае мерапрыемства.

Тры гады спатрэбілася аўтару, каб стварыць гэтыя працы. Далей экспазіцыю плануюць паказаць за мяжой, а пасля яна вернецца ў вёску Лучай. А 3 кастрычніка адбудзецца творчая сустрэча з аўтарам. Працягам адкрыцця выставы стала музычнае выступленне гурта Rechа.

«Я ўспрымаю  ўнутраную споведзь мастака. Такое адчуванне, што Андрусь, пакуль ствараў гэтыя, сам прайшоў гэты Крыжовы шлях», — сваім уражаннем падзялілася мастацтвазнаўца Наталля Васільеўна Шаранговіч.

 «Мастаку важна працаваць, маляваць, але яшчэ важней атрымліваць нейкую рэакцыю, дзяліцца тым, чым займаешся, з гледачамі і выносіць гэта час ад часу на суд людзей. Пісаў Крыжовы шлях, быццам будаваў дом, касіў траву ці рабіў якую-кольвек простую працу. Гэты сакральны сюжэт даўно кананізаваны ў мастацтве, таму не мусіў залішне мудрагеліць. Літаральны, як батлейка, канкрэтны, як народны іканапіс, словам, – дошка, аловак, акрыл», — тлумачыць Андрусь Такінданг.

Выставу можна паглядзець да 03.10. 2015 года з 10.00 да 19.00, серада — з 13.00 да 21.00, па адрасу: г. Мінск, вул. Някрасава, 3, Цэнтр сучасных мастацтваў. Выхадны — нядзеля, панядзелак.     

https://www.traditionrolex.com/8