Лілія Кобзік: Cёлетні турыстычны сезон – спецыфічны

28.06.2014 - Новости

Лілія Кобзік: Cёлетні турыстычны сезон – спецыфічны

Cёлетні турыстычны сезон – спецыфічны, сказала ў эфіры «Беларускага Радыё Рацыя» адмысловец у галіне турызму, галоўны рэдактар газеты «Турызм і адпачынак» Лілія Кобзік.

У сувязі з падзеямі ва Украіне беларусы, якія маглі спадзявацца на дастаткова танны адпачынак на моры, такой магчымасці пазбаўленыя, кажа рэдактарка:

– Сезон гэты ў нас на Беларусі праходзіць пад знакам страты таннага, бязвізавага цёплага мора, канешне я маю на ўвазе Крым, Адэсу. Часткова згублена Балгарыя – аўтобусны дзіцячы адпачынак, часткова згублены вылеты з Кіева – гэтымі рэйсамі карысталіся беларусы. 

І гэта пры тым, што беларусам вельмі цяжка, па-ранейшаму, наладзіць свой адпачынак у роднай краіне, кажа Лілія Кобзік, бо ў Беларусі ўжо шмат гадоў у гэтай сферы нічога не змяняецца:

– Інфраструктура на тым жа ўзроўні недзе засталася – канец 90-х – пачатак 2000-х, яна такая і ёсць. Буйная падзея, якая адбылася ў нашым турызме – гэта агратурызм. Хваля цікавасці, якая была да яго, нейкага попыту такога, ужо сплыла. А так, каб гэта ўспрымалася як інфраструктура для вакацый нейкіх, такога не адбылося і не магло адбыцца.

Паколькі беларускі агратурызм развіваецца ў іншым накірунку, дадае Лілія Кобзік. Сёння не ўсе аграсядзібы могуць прапанаваць актыўны адпачынак у аўтэнтычным стыле, і што важна – арганізаваць вольны час наведнікаў. Паводле журналісткі, пакуль рана ацэньваць цалкам сёлетні сезон адпачынкаў, але відавочна, што ён будзе горшым за папярэднія.

Улад Грынеўскі

Рубрики: Тенденции

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах