Літоўскія курорты чакаюць павелічэння трафіку з Беларусі

16.03.2014 - Новости

Літоўскія курорты чакаюць павелічэння трафіку з Беларусі

Беларускія турысты, што прызвычаіліся адпачываць у Крыме, у гэтым годзе з-за ваенных дзеянняў расійскай арміі на ўкраінскім курорце наўрад ці пабываюць, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Найбліжэйшы марскі курорт – гэта літоўская Балтыка. Як паведаміў Рацыі другі сакратар амбасады Літвы ў Беларусі Андрэюс Гаёсінкас, пасольства ўжо рыхтуецца да павелічэння трафіку з Беларусі і зацікаўлена ў гэтым.

Андрэюс Гаёсінкас:

– Мы гатовыя, і ў нас будзе павелічэнне колькасці месцаў для турфірм, якія арганізоўваюць турыстычныя групы. У рэальных турыстах, якія прыедуць адпачываць у Палангу, мы сапраўды вельмі зацікаўлены.

Паводле звестак Рацыі, ад раней замоўленых пуцёвак на Крым ужо адмовілася каля 30 % беларускіх заяўнікоў, у турфірмах прагназуюць як мінімум 50-адсоткавае падзенне крымскага напрамку.

Рыгор Сапяжынскі

Рубрики: Направление

Страны: Беларусь Литва


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах