Ля дзесяці найбольш значных гісторыка-культурных і прыродных аб’ектаў Браслаўшчыны з’явіліся інфармацыйныя таблічкi

02.12.2013 - Новости

Ля дзесяці найбольш значных гісторыка-культурных і прыродных аб’ектаў Браслаўшчыны з’явіліся інфармацыйныя таблічкi

Чатыры з іх знаходзяцца ў горадзе і яшчэ шэсць – на тэрыторыі раёна. Як паведамілі ў РФСК «Дрывяціч», яны закліканы даць турыстам і простым грамадзянам мінімальную інфармацыю пра тыя ці іншыя пабудовы ці помнікі.

«Залатыя» таблічкі на чыгуннай тумбе цяпер упрыгожваюць касцёлы ў Браславе, Слабодцы, Відзах і Дрысвятах, Свята-Успенскую царкву ў райцэнтры, Замкавую гару, Барысаў камень, што ў Друі, комплекс пабудоў на вуліцах Булойчыка-Лібкнехта, гару Маяк і гарадзішча Маскавічы, паведамляе «Браслаўская звязда».

Кароткую інфармацыю пра аб’ект можна прачытаць на рускай і англійскай мовах. Для прыкладу, надпіс на інфармацыйнай таблічцы, усталяванай ля добра вядомага браслаўчанам калодзежа па вуліцы Булойчыка, кажа: «Комплекс жылых і адміністрацыйных пабудоў (архітэктар Ю. Клос). Пабудаваны ў 1926 годзе на тагачаснай ускраіне горада Браслава ў «закапанскім» стылі. Складаецца з двух- і аднапавярховых дамоў. Адным з цікавейшых элементаў з’яўляецца драўляны шацёр над калодзежам».

Вячаслаў Каладынскі

Рубрики: Инфраструктура

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах