Міністр культуры паабяцаў усталяваць помнік Янку Купалу ў Маладзечне

17.06.2014 - Новости

Міністр культуры паабяцаў усталяваць помнік Янку Купалу ў Маладзечне

Падчас 14-га Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі міністр культуры Барыс Святлоў даў інтэрв’ю журналістам.

Міністр адказаў на пытанне пра зна­чнасць фестывалю:

− Яго значнасць адлюстраваная ў назве − Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Ён адпавядае самым глыбокім мастацкім патрабаванням не толькі маладзечанцаў, але і жыхароў усёй краіны.

   Ці можа фестываль стаць міжнародным:

− Гэта задача будзе выконвацца. Калі мы будзем далучаць выканаўцаў з далёкіх і блізкіх краін, то можам пазбавіцца аўтэнтычнасці, адметнасці Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. А вось далучаць слухачоў і гледачоў з іншых краін – гэта кірунак, у якім мы будзем рухацца, каб надаць фестывалю статус міжнароднага.

   Што рабіць для папулярызацыі бе­ларускай песні:

− У першую чаргу − сістэматычная, велізарная, з вялікім унутраным заахвочваннем і культурай работа сродкаў масавай інфармацыі.

   Якая любімая пес­ня:

− «Купалінка». Я спяваць не буду... іншы раз, добра? Калі мне дапаможа Міхаіл Якаўлевіч Фінберг, тады мы разам заспяваем.

   Пытанне «Рэгіянальнай газеты». Калі ў Маладзечне з’явіцца помнік Янку Купалу:

− У нас вядзецца работа ў гэтым накірунку. Як заўсёды, пытанне ў грашовых сродках.  Таму давайце трохі пачакаем. У нас ёсць шмат яшчэ нявыкананых абавязкаў таго ж Міністэрства культуры не толькі перад Янкам Купалам, але, можа, нават у першую чаргу перад Максімам Танкам, стагоддзе якога мы адзначаем сёлета. Шмат іншых нашых выдатных песняроў. Будзе і Янку Купалу ў Маладзечне помнік таксама.

   Пра «Славянскі базар»:

− Сёлета мы скарачаем фестываль. Ён будзе ад 10 да 14 ліпеня. Бу­дзем больш арыентавацца на тэлегледачоў, выкарыстоўваць новыя сродкі, новыя лічбавыя фарбы.

    Ад рэдакцыі

Макет помніка песняру ў 2010 годзе зрабіў скульптар Валяр'ян Янушкевіч у межах падрыхтоўкі да рэспубліканскіх Дажынак. Да Дажынак помнік не зрабілі. Потым чыноўнікі назвалі наступную дату – 2012 год, калі святкавалася 130-годдзе паэта. Падчас абласных Дажынак у 2012 годзе тагачасны старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура паведаміў, што тэрміны вытрымліваюць і ён можа з'явіцца ў снежні.

Чатыры гады макету, але помніка дагэтуль няма.

Рубрики: Общество

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах