«Мінсктранс» адкрывае новы рэйс Мінск – Беласток праз Баранавічы

05.06.2014 - Новости

«Мінсктранс» адкрывае новы рэйс Мінск – Беласток праз Баранавічы

Новы рэйс па міжнародным маршруце Мінск – Беласток арганізоўвае сталічнае прадпрыемства «Мінсктранс» з 6 чэрвеня.

Аўтобус маркі МАЗ-251 умяшчальнасцю 44 пасадачныя месцы будзе адпраўляцца з Мінска з аўтавакзала «Цэнтральны» ў 23.30 па пятніцах і суботах, а з Беластока будзе выязджаць у 16 гадзін па суботах і нядзелях, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Пры гэтым асаблівасць новага рэйса – аўтобус не будзе заязджаць у Гародню, а паедзе праз Баранавічы, паведаміў начальнік аддзела знешніх перавозак «Мінсктранс» Аляксандр Фамін:

– З Гародні ходзіць шмат рэйсаў на Беласток. Калі б мы хадзілі з Гародні, гэта б быў проста рэйс Мінск – Беласток праз Гародню, але без заезда ў Гародню. Таму мы вырашылі гэта зрабіць праз Баранавічы. Маршрута праз Баранавічы з Мінска, здаецца, няма, і ў Баранавічы ходзіць толькі адзін маршрут – Мінск – Беласток. Таму будуць розныя маршруты, і ў людзей усё ж такі будзе выбар. 

Аўтобус будзе ездзіць ў абодвух кірунках з прыпынкамі ў Баранавічах, Слоніме, Зэльве, Ваўкавыску і Пагранічным. Продаж квіткоў пасажырам ажыццяўляецца праз электронныя сістэмы продажу квіткоў «Біакомэкс» і ticketbus.by, а таксама ў касах альбо ў вадзіцеля аўтобуса.

Антон Разумоўскі

Рубрики: Транспорт

Страны: Беларусь Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах