Манумент «Мужнасць» з Брэсцкай крэпасці прызнаны адным з самых пачварных у свеце

05.02.2014 - Новости

Манумент «Мужнасць» з Брэсцкай крэпасці прызнаны адным з самых пачварных у свеце

Амерыканская кампанія CNN склала спіс самых выродлівых помнікаў свету. У яго ўвайшоў і манумент «Мужнасць», які знаходзіцца ў Брэсцкай крэпасці, пiша «Наша Нiва».

 

Складальнікі спісу назвалі скульптуру «Раззлаваным беларусам, які з'яўляецца з велізарнага бетоннага блока». Па іх словах, помнік «сімвалізуе сабой перамогу Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне. Таксама ён служыць напамінам не звязвацца з Беларуссю – ніколі».

Акрамя знакамітай брэсцкай «галавы» ў спіс трапілі такія помнікі, як «Размова з Оскарам Уайлдам» у Лондане, Sam Hill's Stonehenge ў Вашынгтоне, помнік Папу Рымскаму Яну Паўлу Другому ў Рыме і інш.

«Гэтая падборка сентыментальных памылак і занадта грузных твораў мастацтва можа паслужыць прыкладам безгустоўшчыны і перабору ў галіне крэатыву, хоць дыктатары і іх мастацкія камітэты ў свой час лічылі ўсё гэта выдатнай ідэяй», – паведамляе CNN.

Расказваюць, што першапачаткова архітэктар Кібальнікаў планаваў зрабіць манумент не большым за 7 метраў, але кіраўніцтву гэтага здалося мала, таму было вырашана павялічыць памеры да 36 метраў. Але і гэта было не ўсё. Пры канцы існавання СССР з'явіўся праект дабудовы за манументам яшчэ большага бетоннага блока, каб павялічыць яго маштаб. Але з распадам СССР гэты гігантаманскі план сарваўся.

Каб стварыць лепшы від на манумент, пашкоджаны ў часе вайны «Белы палац» перад манументам (былы ўніяцкі манастыр) быў знесены амаль да падмуркаў. Гэта павінна было падмацаваць метафару «Руіны страляюць».

Рубрики: Грамадства

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах